суббота, 5 октября 2013 г.

Да Дня настауніцтва

Добры дзень у хату!
Ад нашага блога
Словы віншавання
Ўсім педагогам!

Але напачатку
Крыху інфармэйшн
(Я ж тыпа афіцыйна,
Ваша inspiration).

Хто такі настаўнік?
Што ў яго за свята?
Крыху абмалюю
Нашага брата.

У ложак ён кладзецца
З думкай пра урокі,
У галаве - паперкі,
Трэба здаць да сроку.

Яму не да сэксу,
Не да ўласных дзетак,
Бо у ягоным класе
Цяжкі ёсць падлетак.

Цешыцца зарплатай
Ён не паспявае, -
Розныя паборы
Грошы адбіраюць.

Божачка мой, божа
Як жа дачакацца
Часу, каб настаўнік
Пачаў паважацца!

Каб з усмешкай дзеці
Ў школе сустракалі,
Каб за ўсё на свеце
Нас не папракалі.

Свята ў нас, спадарства,
Дык святкуйма ў радасць:
Мозг хай не выносіць
Ніякая гадасць.

Ніякія рэформы
Няхай нас не зламаюць,
Хай самым добрым словам
Нас вучні ўспамінаюсь.

Няхай у нашых сем'ях
Пануюць лад ды згода.
Віншую ўсіх, калегі!
(Ну, і сябе, з народам.)



Ваша, inspiration
Са святам, калегі!


Дарэчы, у гэтым навучальным годзе з 1 верасня па 31 мая я налічыў толькі 198 рабочых дзён. А ў мінулым іх было 206! Кампенсацыя за ўзросшую нагрузку ці што яшчэ - але хай гэты факт сагрэе вашы сэрцы! Здароўя вам і вашым блізкім, педагагічнага запалу і ўдзячных вучняў!
SIE